Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Мацея над крывавымі разорамі - замяняе і касуе абманам узятую рэлігійную прысягу цару.

«Мацей абліваецца потам, сэрца яго б'ецца... і здаецца яму, што ўсё гэта спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні і раздаецца ціха ясны голас:

- Мы сіла! Мы права...

Зварочвае на сябе ўвагу яшчэ адна акалічнасць: у сваіх рэволюцыйных вершах Цётка можа і не зусім акрэслена, але бачыла гегемонію пролетарыята ў рэволюцыі 1905 года, яго перадавую ролю. У першым вершы «Хрэст на свабоду», яна зусім свядома пералічвае пролетарскія цэнтры: Маскву, Варшаву, Рыгу, Вільню, Баку, Лібаву як апорныя цэнтры рэволюцыі, якія «гоняць вон цара-зладзея». У вершы «Пад штандарам» яна ўслаўляе Вінцэся, які сваёй «пролетарскай крывёй», «як крапідлам, людзей ахрысціў кругом», каб ішлі на апошняе змаганне з царом. І кроў яго не прапала дарам.

Не прапаў наш Вінцуля:
Ён жыве сярод нас.

Таксама не было ў Цёткі і нацыянальнай абмежаванасці: яна бачыла сама і прапагандыравала праз свае вершы, што толькі аб'еднаннем сіл працоўных усёй шматнацыянальнай Расіі можна скінуць цара і заваяваць свабоду. Яна зразу мела вядучую сілу рускага пролетарыята ў гэтай барацьбе, і таму яе ўвага была прыкована да падзей у Пецярбургу, Маскве, Баку. У вершы «Добрыя весці» яна пісала:

Ах, браце родны, нясуцца весці,
Ужо граюць маршы там на усходзе!

З захапленнем апісвае Цётка революцыйны ўздым, які выліўся ў арганізацыю баявых рабочых дружын і барыкадныя баі:

Усіх злучыла чароўна слова,
Жалезны вобруч скуй нам далонь.
І матка сына даць нам гатова,
І жонка мужа вышле ў агонь.
І дзед старэнькі бяжыць у дружыну,
І унучак следам дзеда спяшыць,
І хлопец, абняўшы любу дзяўчыну,
На барыкадах смела стаіць.
Ах, браце, крэпка сіла ў народзе!
Добрыя весці з усюль ідуць,
Бо то мільёны разам у згодзе
Да лепшай долі смела ідуць.