Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

І можа гэтым разуменнем вядучай ролі рабочага класа прадыктован Цётцы быў верш «Мужык не змяніўся», дзе з горкай гіроніяй і нават сарказмам паэтэса кляйміць інертнасць дробнага ўласніка-селяніна, які «За новую хату, кабылку сіву і жонку багату» адмаўляецца нават ад прапануемай богам свабоды.

Пры ўсім гэтым Цётка адчувала сябе прадстаўніцай беларускага народа, яго гаротных мас. Яна заклікала «суседзяў у няволі», брацкія народы Расіі, дапамагчы беларускаму народу вызваліцца ад «звону царскіх нагаяк».

Мы ацямнелі з страшных мук,
З нас пот ліецца, сохнуць грудзі.
Нас катуюць! Чуйце, людзі!
Чуйце, чуйце, руку дайце!
Мы вам родны. Праўду знайце:
Ці у долі, ці ў нядолі —
З вамі станем ў адным полі,
Рука ў руку з вашым братам,
За свабоду перад катам.

У гэтых радках гучыць страсны заклік чалавека, які зліў сваё сэрца і думы з сэрцам і думамі народа, які разумее трагедыю сваёй краіны, трапіўшай у становішча поўкаланіяльнай ускраіны царскай імперыі, удвая прыгнечанай і зняважанай. І з няменшай страсцю зварочваецца Цётка да свайго, народа, будзячы ў ім веру ў свае сілы, у будучае шчасце, у будучае вольнае жыццё.

Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон:
На свет божы шырай глянем,
Век напіша нам закон...
...Мы не з гіпсу, мы з камення,
Мы з жалеза, мы са сталі,
Нас палілі у пламенні,
Каб мацнейшымі мы сталі.
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута,
Пара, братцы, парваць путы!
("Вера беларуса")

Апошнія вершы напісаны паэтэсай ужо ў эміграцыі і з'яўляюцца як-бы падсумаваннем яе ўражанняў і перажыванняў у часе рэволюцыі. Яны супярэчаць агульна-прынятай у нашай просталінейнай крытыцы думцы, што Цётка ўспрыняла паражэнне рэволюцыі 1905 года, так як яго ўспрыняла дробна