Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

буржуазная інтэлігенцыя, якая адхіснулася ад рэволюцыі і стала прапаведнікам песімізму і «дробных спраў».

Але, каб прыйсці да гэтага вывада, прасочым і другую плынь у паэтычнай творчасці Цёткі, тую плынь, дзе Цётка Успрыймае революцыю не толькі вачамі рэаліста-пісьменніка, які ставіць сваёй задачай праўдзівае адлюстраванне падзей, але і вачамі рэволюцыянера-рамантыка, захопленага грандыёзнасцю саміх падзей і тых перспектыў, якія яны адчыняюць перад народам. Да гэтых вершаў належаць: «Небывалыя часы», «Мора», «Бура ідзе», «У дарогу», «Скрыпка», «Мае думкі», «На магіле» і рад патэтычна-ўзнёслых месц у раней названых вершах. У першым вершы Цётка адбівае вонкавы настрой мыслячага грамадства перад самой рэволюцыяй.

І песні заціхлі, і смеху не відна,
І дзеці старэнькімі сталі,
І ноты вясёлы музыкам браць стыдна,
Радасны струны парвалі...

Але гэта не зацішак застою, гэта зацішак перад бурай, і ў вершы «Мора» Цётка натхнёна і маляўніча падае вобраз гэтай ачышчальнай буры.

Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць,
Мора злуе, крэпнуць хвалі,
З дзікім шумам бераг рвуць;
Гром грыміць у сіняй далі,
З мора брызгі ў неба б'юць.

Калі гэта не «Песня о буревестнике», дык гэта песня самога буравесніка, які «гордой молнией» уразаецца ў чорныя хмары войска бога і трона, разам з брызгамі паўстаўшага мора, патрасае «нябесны трон», рушыць асновы панавання чорных сіл і пяе славу «безумству храбрых».

Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць.

Мы не ведаем у беларускай літаратуры больш натхнёнага гімна рэволюцыі 1905 года, больш эмацыянальнага закліку да яё, як гэтыя словы нашай першай паэтэсы. Яна ўсёй душой адчула музыку гіганцкай схваткі двух светаў, схваткі