Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

зорамі» была не толькі мастацкім абагульненнем, тыпізаваным паказам умоў жыцця беларускага селяніна, які задыхаўся на вузкім шнуры сваёй малазямельнай гаспадаркі, але і мастацкай прапагандай соцыял-дэмакратычнага лозунга — рэволюцыйнага развязання зямельнага пытання.

«... Сніў ён (Мацей), што сабралася моц народу на яго ніве, былі там і маладыя, і старыя, і мужчыны, і кабеты, і дзеці-у розных апратках, і ўсе крычалі: — Вузка! Цесна! Мала!

А Мацею здавалася, што і ён сам стаіць пасярод гэтага народу, і што ўсе чакаюць, што і ён сам, Мацей, скажа, і што вот-вот к яго сэрцу падыходзіць нейкі жаль і што ён таксама пачынае крычаць:

— Вузка! Цесна! Мала!

Аж, здаецца, выбягае сам сусед Астап, заціснуўшы кулакі, і крычыць яшчэ мацней ад Мацея:

— А скуль узяць? Скуль дастаць? Кажы, скуль!

Тады захістаўся народ і зароў:

— Глядзіце, во прасторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!

А Астап:

— Лжэце! Няпраўда! Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маем права... Не дадуць, паб'юць...

Вось далей здаецца Мацею, што з цьмы народу выходзяць яго тры сыны: парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на калені і прысягаюць громка, ясна, паволі:

— Мы дамо! Мы сіла! Мы права!»

Такое паэтычнае абагульненне і такая яскравасць палітычнага прагноза была паплячы толькі паэту вялікай сілы і прытым такому, які сам гарэў рэволюцыйным агнём у асяродку падзей. Такім паэтам і была Цётка.

Сапраўднае прозвішча яе было: Алаіза Пашкевіч. Нарадзілася яна ў 1876 годзе ў фальварку Стары Двор (па другіх звестках у ваколіцы Пяшчына), Лідскага павету, Віленскай губерні. Бацькі яе былі беднымі сялянамі і мелі вялікую сям'ю. Каб дапамагчы яе бацькам гадаваць дзяцей, дзед узяў маленькую Алаізу і яе брата да сябе. У дзеда яна жыла да 10 год, а пасля смерці дзеда зноў вярнулася да бацькоў. Жыццё далёка ад сям'і развіла ў ёй цвёрды і ўпарты характар, прывучыла спадзявацца толькі на свае сілы. Падвучыўшыся дома у «дырэктароў», вандроўных настаўнікаў, знаёмых нам па біяграфіі Якуба Коласа-Элаіза Пашкевіч едзе ў Вільню і паступае ў 4-ы клас прыватнай жано-