аж да стражнікава брата». Апошні вобраз звычайна меў службовае прапагандысцкае значэнне. Гэта можна прасачыць па такіх вершах, як «Хрэст на свабоду», «Ласы», «Перад новым годам», «Пад штандарам», «Бунтаўнік», «Добрыя весці», па апавяданнях: «Прысяга над крывавымі разорамі», «Новагодні ліст». У гэтых вершах Цётка суровы рэаліст і выпрабаваны аратар. Яна знаходзіць формы, якія спынілі-б увагу чытача пракламацыі, ці слухача прамовы. У вершы «Хрэст на свабоду» — такім прыёмам з'яўляецца рэфрэн «Так і трэба». Ён паўтараецца ў такой сувязі, што набывае зусім адваротнае значанне.
На ўсходзе красна неба: |
Каму трэба? Чаму не здзівіць? — спыняецца думка чытача, ці слухача.
Гоняць сына, гоняць мужа: |
Ах вось што, - пачынае разбірацца чытач. Вайна і нашы пакуты непазбежны («Так і трэба»), калі мы будзем маўчаць і бязропатна выконваць загады цара.
Казак стрэле, жандар б'ецца, |
Тут рэфрэн набывае ўжо горка-саркастычную афарбоўку і гучыць як заклік не плаціць падаткаў.
У Пецярбургу змерлі людзі, |
Паэтэса не баіцца горка і сурова сказаць нават пра ахвяры «9 студзеня» - «Дурняў хрысцяць на свабоду», бо яе абу-