Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

раюць рэшткі забабоннай веры ў царскую справядлівасць, якой не пазбыліся яшчэ найменш свядомыя пласты рабочага класа. І яна ведае, што чым больш востра будзе пастаўлена гэта пытанне, чым прасцей і яскравей яна адлюструе крывавыя падзеі 9 студзеня, тым больш глыбока дойдзе да свядомасці ўсіх, нават самых адсталых, «што цара павесіць трэба». Паказаўшы ў рэалістычных зарысоўках тры асноўныя злачынствы цара перад народам: нядбайнае вядзенне непатрэбнай народу вайны, дзікае самавольства ўнутры краіны і расстрэл мірнай дэманстрацыі - Цётка будзіць веру народа ў свае сілы, паказвае верны шлях да перамогі над царом:

З тэй пары Масква, Варшава,
Рыга, Вільня, Бак, Лібава,
Беларусь, Літва, Расея —
Гоняць вон цара-зладзея.

Прапагандзе гэтай жа ідэі аб адказнасці цара за крывавыя зладзеянні прысвечаны верш «Пад штандарам» — пра сцяганосца Вінцэся:

Што чырвоны штандар
Прад народам ён нёс,
Што крычаў: Гасудар,
Ці наеўся ты слёз?
Ці напіўся крыві,
Ці накрыўдзіўся нас?
Мы з штандарам прышлі:
Расплаціцца ўжо час.

Паэтэса разгортвае паказ нападу на дэманстрацыю і забойства Вінцэся цёмным салдатам, які слепа выканаў загад афіцэра. Але кроў Вінцэся стала новым «хрышчэннем на свабоду» - для іншых. Мёртвы ён павёў за сабой увесь народ: народ узняў яго штандар, які выпаў з рук сцяганосца.

І нясе, і пяе,
І мільёны вядзе,
На ворага-цара
Крэпку руку нясе.

Далей ідзе карціна - заклік да салдат далучыцца да рэволюцыі.

Неслухмяны салдат
Афіцэру гыркне:
«Я народу сын, брат»,
У дэманстрацыі ідзе.
Нясе доуг у грудзях
Для тыранаў цара,
І прыказ у вачах:
Цару згінуць пара!