Таму ж паказу злачыннага нападу на дэманстрацыю прысвечан верш «Перад новым годам».
Салдат людзей там рэжа, коле; |
Разбурыць рэшткі веры ў цара і яго «справядлівасць», паказаць, што ён-свядомы і галоўны вораг народа, выклікаць дзейсную нянавісць да яго - дабіцца з'еднання усіх сіл народа ў барацьбе супроць самаўладства - вось чаму прысвечана было праўдзівае і вострае мастацкае слова паэтэсы. У гэтым яна пайшла далей Багушэвіча і вайшла ў адну шарэнгу з Купалам і Коласам.
Завяршэннем гэтага цыклу вершаў быў верш «Ласы», дзе ў форме найбольш даходлівага да шырокай сялянскай масы раёшніка падавалася ў паэтычна-вобразнай абмалёўцы праграма ўзброенай барацьбы сялян супроць «станавых, стражнікаў, земскіх і другіх сабак». Селянін скардзіцца, што ён не мае зброі.
Прыходзяць соцыялісты, пісулькі прыносяць, |
Бо так гэты род надаеў, так уеўся ў косці,
Такой нагналі злосці, |
... Але я не дарую, плясну хоць паленам па мазгавішчы, як у свечку ясну!
Паэтэса абгрунтоўвае гэтую нянавісць селяніна не толькі яго асабістай крыўдай, але і паказам процілегласці інтарэсаў сялянства інтарэсам дзяржаўнага ладу пры царызме.
Бо то гэтай дробязы і памножыў цар, |