Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

нуцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла сіла і аздараўляла ўсіх. Хрыстос гаварыў аб тым, як людзі павінны жыць, каб дасягнуць шчасьця, каб стварылася на зямлі запраўднае Царства Божае, каб і па сьмерці атрымаць чалавеку вечнае спасеньне ў Царстве нябесным.

Бл҃же́ни ни́щїи дх҃омъ, ꙗ҆́кѡ тѣ́хъ є҆́сть цр҇тво нб҇ное. Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць царства нябеснае.
Бл҃же́ни пла́чꙋщїи, ꙗ҆́кѡ ті́и ѹ҆тѣ́шатсѧ. Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны ўцешацца.
Бл҃же́ни кро́тцыи, ꙗ҆́кѡ ті́и наслѣ́дѧтъ зе́млю. Шчасьлівыя ціхія, бо яны ўнасьледуюць зямлю.
Бл҃же́ни а҆́лчꙋщїи и҆ жа́ждꙋщїи пра́вды, ꙗ҆́кѡ ті́и насы́тѧтсѧ. Шчасьлівыя тыя, што шукаюць і прагнуць праўды (як галодны шукае хлеба), бо яны насыцяцца.
Бл҃же́ни ми́лостивїи, ꙗ҆́кѡ ті́и поми́ловани бꙋ́дꙋтъ. Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны памілаваныя будуць.
Бл҃же́ни чи́стїи се́рдцем, ꙗ҆́кѡ ті́и бг҃а ѹ҆́зрѧтъ. Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Бл҃же́ни миротво́рцы, ꙗ҆́кѡ ті́и сы́нове бж҃їи нарекꙋ́тсѧ. Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.
Бл҃же́ни и҆згна́ни пра́вды ра́ди, ꙗ҆́кѡ тѣ́хъ є҆́сть цр҇ство нб҇ное. Шчасьлівыя прасьледваныя за праўду, бо іх ёсьць царства нябеснае.
Бл҃же́ни є҆стѐ, є҆гда̀ поно́сѧтъ ка́мъ, и҆ и҆зженꙋ́тъ и҆ рекꙋ́тъ всѧ́къ ѕо́лъ глаго́лъ на вы̀ лжꙋ́ще мене҆ ра́ди. Шчасьлівыя вы, калі за Меня зьневажаюць вас, выганяюць і гавораць на вас усялякую няпраўду.
Ра́дꙋйтесѧ и҆ весели́тесѧ, ꙗ҆́кѡ мзда̀ ва́ша мно́га на небесѣ́хъ. Радуйцеся і весялецеся, ў нябёсах будзе вам вялікая заплата.

Аб дараваньні крыўдаў і любові да ворагаў.

У Законе Майсеевым дазвалялася мсьціцца за крыўды тым жа спосабам, якім хто быў зьняважаны: „вока за вока, зуб за зуб“. Іісус Хрыстос наагул забараняе