Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

мсьціцца, кажучы: „Не праціўся злому. Але хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, падстаў яму і другую, і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму і верхнюю вопратку“. Гэтыя прыклады гавораць, што ўсялякае зло трэба перемагаць дабром. „Усякаму, хто просіць чаго ў цябе, дай і ад узяўшага тваё не вымагай назад. „Ва усім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так і вы абыходзьцеся з імі“.

Аб міласьціне.

Міласьціну бедным трэба даваць не дзеля таго, каб людзі бачылі гэта і хвалілі таго, хто дае. Міласьціну трэба даваць скромна, не выстаўляючыся на людзях, даваць ад чыстага сэрца, з адным толькі жаданьнем памагчы няшчаснаму. Калі даеш міласьціну, хай левая твая рука ня ведае, што робіць правая, і каб міласьціна твая была ўтоена. Айцец твой, бачачы ўтоенае, наградзіць цябе яўна.

Аб сіле малітвы Гасподзь гаварыў у такіх словах: „Прасеце і дадзена будзе вам, шукайце і знойдзеце, стукайце і адчыняць вам“. Хрыстос вучыць быць настойлівымі ў шуканьні Царства Божага. Але пры гэтым трэба разьлічваць не на свае слабыя сілы, а на помач Божую, — таму трэба маліцца і прасіць яе ў Бога, і дадзена будзе вам. Усякі, хто просіць, атрымлівае і хто шукае, знаходзіць, а таму, хто стукае, адчыняюць. Ці ёсьць між вамі такі чалавек, які, калі-б сын яго папрасіў ў яго хлеба, падаў бы яму камень, а калі-б папрасіў рыбы, падаў-бы яму зьмяю? Бо калі вы — злыя — умееце аднак рабіць добрае дзецям вашым, дык тым хутчэй Айцец ваш Нябесны дасьць добрае тым, хто просіць у Яго“.

Аб промысьле Божым. «Не клапацецеся — кажа Гасподзь — аб душы вашай, што вам есьці ці піці, і ў што апрануцца. Паглядзеце на птушкі нябесныя: яны ня сеюць, ня жнуць, ня зьбіраюць у сьвірны, аднак-жа Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці вы ня лепшыя за іх? Паглядзеце і на палявыя лілеі, як яны растуць: не працуюць і не прадуць: але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх; калі-ж траву паля-