Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

разумеюцца людзі нядбайныя і зьбянтэжаныя: слова Божае ў іх душах не пакідае ніякага сьледу. Камяністы грунт — гэта людзі, якія з радасьцю прымаюць слова Божае, але яно ня глыбока ўкараняецца ў іх сэрцы і, ў часе жыцьцёвых няўдачаў ці спакушэньня, яны лёгка адкідаюць яго. Цярніны азначаюць жыцьцёвыя клопаты і грахоўныя ўцехі, якія заглушаюць пасеянае ў душы слова Божае. Пад добрым грунтам разумеюцца людзі, якія ня толькі з вераю прыймаюць слова Божае, але і жывуць паводле яго: іх добрыя дзелы зьяўляюцца пладамі пасеянага ў іх душах слова Божага.

Заклік да спрацованых і гаротных.

Іісус Хрыстос прыйшоў абвясьціць Эвангельле праўды ўсім людзям багатым і бедным, адукаваным і простым, шчасьлівым і бяздольным. Аднак неаднолькава сэрцы слухачоў адкрыты для слова Божага. Людзі простыя і ўбогія, абцяжаныя горам і працаю, мо’ хутчэй за мудрых і шчасьлівых нясуць, падобна да дзяцей, адкрытае сэрца і веру, каб успрыняць слова Божае. Вось да такіх-то людзей і зьвярнуў аднаго разу Свой заклік Іісус Хрыстос, кажучы: «Прыдзеце да Мяне ўсе спрацаваныя і гаротныя, і Я заспакою вас. Вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой душам вашым, бо ярмо Маё добрае і цяжар Мой лёгкі».
Увесь цяжар запаведзяў Хрыстовых зьмяшчаецца ў гэткіх словах Яго: „Ва ўсім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так і вы абыходзьцеся з імі“.

Чудоўнае насычэньне І. Хрыстом пяцёх тысячаў людзей.

Аднаго разу пайшоў Іісус Хрыстос у нейкае пустыннае месца, каб там адпачыць. Але за Ім пайшло многа людзей: народ бачыў вялікія чуды, якія Іісус Хрыстос тварыў над хворымі, і жадаў паслухаць Слова Яго. Набліжаўся вечар, а там хутка і ноч. Іісус Хрыстос усё яшчэ вучыў народ, які не хацеў расхадзіцца.