Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

Тады адвалілі камень. Падышоўшы бліжэй да пячоры Хрыстос крыкнуў моцным голасам: «Лазар! выйдзі вон!» І на вачох многалікага натоўпу сталася вялікае чудо: з гробу устаў нябожчык. Спавіты пялёнамі, ня могучы далей ісьці ў такім відзе, Лазар стаяў на парозе

Уваскрашэньне Лазара.

магілы перад анямелым народам. Разьвяжэце яго, сказаў Гасподзь, хай ідзе!

Чуда гэтае зрабіла на прысутных вялікае ўражаньне. У Хрыста паверылі нават многія Яго ворагі.

Уваскрашэньне Лазара сьвяткуецца напярэдадні Уваходу Гасподняга ў Ерусалім, альбо Вербнай нядзелі (Вербніцы).