Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

Урачысты уваход Іісуса Хрыста ў Ерусалім.

За некалькі дзён да Сваіх мукаў, Гасподзь наш Іісус Хрыстос сеў на маладога асла і паехаў у горад Ерусалім; з Ім былі Яго вучні і мноства народу. У той час набліжалася сьвята Пасхі і ў Ерусалім сабралося

Уваход Гасподні ў Ерусалім.

многа людзей. Пачуўшы, што Іісус ідзе ў Ерусалім, усе вышлі на спатканьне Яму; адны з іх здымалі з сябе вопратку і слалі на дарозе; другія рэзалі галінкі з дрэваў і так сама ўсьцілалі дарогу. І ўвесь народ пачаў крычаць: „Осанна (спасеньне) Сыну Давідаваму! Бага-