Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

Пастанова Сынэдрыёну аб тым, каб забіць Іісуса Хрыста. Здрада Юды.

Між юдэямі было шмат такіх, якія ня верылі ў Іісуса Хрыста і ня любілі Яго за тое, што Ён выяўляў іх праступныя дзеяньні. Асабліва ня любілі Яго юдэйскія першасьвяшчэньнікі і кніжнікі. Пасьля ўваскрашэньня Лазара, калі шмат людзей пайшло за Хрыстом, Яны — баючыся зусім страціць свае ўплывы ў народзе пастанавілі забіць Яго. Чакалі толькі адпаведнае хвіліны. Наступная акалічнасьць прысьпяшыла ім выкананьне іхняе страшнае змовы.
На чацьверты дзень пасьля ўхаходу Госпада ў Ерусалім прыйшоў у сынэдрыён адзін з 12 апосталаў Юда Іскарыёт, і кажа: „Што вы мне дасьцё, і я выдам вам Яго?“ Начальнікі юдэйскія былі вельмі задаволены і запранавалі Юдзе 30 сярэбранікаў (трохі больш за 100 злот.). Гэта была цана, якая звычайна выдавалася за раба, забітага выпадкова. Юда згадзіўся, узяў грошы і стаў чакаць выпадку, каб выдаць ім Іісуса, але ўтайку ад народу.

Тайная вячэра.

За два дні да Пасхі, ў чацьвер вечарам, Іісус Хрыстос з дванаццацьма вучнямі прыйшоў у Ерусалім у прыгатованую Яму сьвятліцу і сеў з імі за стол, каб есьці Пасху. На пачатку гэтай сьвяточнай вячэры Хрыстос умыў ногі вучням Сваім і абцёр рушніком, паказваючы ім гэтым прыклад пакоры. У часе гутаркі з вучнямі Гасподзь сказаў: „Праўду кажу вам, адзін з вас прадасьць Мяне“. Гэта Ён казаў аб Юдзе, які напярэдадні, ў сераду, абяцаў першасьвяшчэньнікам юдэйскім прадаць Яго за трыццаць сярэбранікаў. Юда не адмовіўся ад свае злое думкі. Ледзь скончылася вячэра, ён пасьпешна вышаў з сьвятліцы, каб споўніць сваю агідную справу.
На вячэры Гасподзь узяў у Свае сьвятыя рукі хлеб, багаславіў яго, разламаў і, даючы вучням, сказаў: „Вазьмеце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, што за вас даецца, дзеля дараваньня грахоў“. Потым узяў чашу з віном,