Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

раз Пасха Новага Завету. Калі там ягня першароднае заколвалася ў памяць збаўленьня з палону Эгіпэцкага і выхаду ў зямлю абяцаную, дык тут Сам Хрыстос, як Ягня чыстае і беззаганнае, прыняўшы сьмерць, прынёс Сябе ў ахвяру Богу за грахі людзей, каб вызваліць іх ад рабства духоўнага і адчыніць уваход у Зямлю Абяцаную — Царства Нябеснае.

Тайная вячэра ўспамінаецца ў Вялікі Чацьвер.

Маленьне аб чашы ў садзе Гэфсіманскім.

Калі пасьля тайнае вячэры настала ноч, Іісус Хрыстос пайшоў у сад Гэфсіманскі разам з вучнямі Сваімі, апрача Юды Іскарыёта, які, не дачакаўшыся канца вячэры, сьпяшаўся паведаміць ворагаў Яго. Калі ўвайшлі ў сад; Іісус Хрыстос сказаў Апосталам: „Пасядзеце тут, пакуль я пайду і памалюся“. І ўзяўшы Пятра, Якава і Іоанна, пайшоў з імі ў глыбіню саду, кажучы: „Душа Мая нудзіцца да сьмерці, пабудзьце тут са Мною і ня сьпеце“. Пасьля адыйшоў ад іх на далечыню, як кінуць каменем, і ўпаўшы на калені, пачаў ў вялікай нудзе маліцца, каб падтрымаць Свой Дух, агорнуты жахам перад недалёкімі ўжо мукамі і сьмерцю: „Отча! калі Твая воля, пранясі чашу гэтую міма Мяне, але хай будзе не чаго Я хачу, а чаго Ты“. Зьявіўся-жа Яму Ангел з неба, падтрымліваючы Яго. І ў барацьбе нечалавечай, сьмяротнай, гарачэй і гарачэй маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, падаючы на зямлю.
Пасьля Сваей малітвы Іісус Хрыстос, падыйшоўшы да вучняў, якіх застаў спаўшымі, сказаў ім, што настаў час і сюды йдзе ўжо той, які прадае Яго.

Узяцьце Іісуса Хрыста.

Юда ведаў, дзе быў Хрыстос з вучнямі. Узяўшы ад архірэяў і начальнікаў жыдоўскіх ваякаў і слугаў з сьветачамі і аружжам, Юда прыходзіць у Гэфсіманію. Убачыўшы Госпада, Юда кажа ім: „Каго я пацалую, Той і ёсьць“. Падыйшоўшы да Хрыста, Юда ўзапраўды пацалаваў Яго, вітаючы звычайным прывітаньнем: „Радуйся, Равві“. Пасьля таго ваякі ўзялі Хрыста, зьвязалі і павялі. Тут апосталы ўсе пакінулі Свайго Вучыцеля і паўцякалі, хто куды. Толькі двох з іх — Пётр і Іоанн — здалёк сачылі за Хрыстом.