Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

„Калі-б Ён ня быў злодзей, мы не прывялі-6 Яго да Цябе. Ён называе Сябе царом і забараняе плаціць падаткі рымскаму кесару“. Пілат спытаўся Яго: „Ты Цар Юдэйскі?“ Іісус адказаў, што Ён узапраўды Цар, але „Царства Маё — кажа — не ад гэтага сьвету“, і што дзеля таго Ён і нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб „вучыць усіх праўды і ісьціны“. Пілат сказаў ворагам Іісусавым, што ён не знаходзіць у Ім ніякае віны. Даведаўшыся-ж, што Хрыстос з Галілеі, Пілат, хочучы ўхіліцца ад гэтае прыкрае справы, загадаў адвесьці Яго на суд да Ірада, начальніка Галілеі, які ў тыя дні быў у Ерусаліме. Пайшоў да Ірада і ўвесь сынэдрыён.
Ірад таксама не знайшоў ніякае віны і адаслаў Яго назад да Пілата. Пілат сказаў: „Вось і Ірад, да якога я пасылаў гэтага чалавека, не знаходзіць у Ім ніякае віны. Таму я думаю, пакараўшы Яго, звольніць Яго зусім“. Пілат лічыў Іісуса невінаватым і хацеў уратаваць Яго ад сьмерці.
У жыдоў быў звычай, што з прычыны сьвята начальнік Юдэі звальняў, па выбару народу, каго-колечы з засуджаных на сьмерць. Ось Пілат і пытаецца далей: „Каго хочаце адпусьціць вам — Варавву (гэта быў злодзей, бунтаўшчык супроць рымскае ўлады) ці Іісуса?“ Але першасьвяшчэньнікі і старэйшыны ўжо пасьпелі пераманіць народ на свой бок, і таму на пытаньне Пілата народ закрычаў: „Не Яго, а Варавву!“ — „Што-ж благога ўчыніў Ён?“ спытаўся Пілат. Але яны яшчэ мацней закрычалі: «Распні, распні Яго!» Бачачы, што народ больш і больш абураецца і трэбуе сьмерці Хрыста, Пілат узяў вады, умыў перад народам свае рукі і сказаў: «Невінаваты я ў крыві гэтага Праведніка. Глядзеце: ня я, а вы будзеце вінаватыя». Тады ўвесь народ закрычаў: «Кроў Яго на нас і на дзецях нашых!». Пасьля гэтага Пілат выдаў загад звольніць з вастрогу Варавву, Ісуса-ж, «біўшы», аддаў на волю Яго ворагаў.
Ваякі Пілатавы вывялі Іісуса на панадворак і тут пачалі зьдзекавацца над Ім. Яны налажылі Яму на галаву вянок з цярніны, апранулі Яго ў чырвоны плашч, пасьля далі ў правую руку тросьць і, падаючы перад Ім на калені, плявалі ў твар і зьдзекаваліся, кажучы: «Радуйся, Цар Юдэйскій!» А потым вырывалі з Ягоных