Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

рук тросьць і білі ёю па галаве. Іісус Хрыстос з вялікаю пакораю і моўчкі цярпеў гэтыя нечалавечыя мукі, малючыся за Сваіх катаў. Пасьля гэтага ваякі-каты ўзялі Хрыста, скінулі з Яго чырвоную акрываўленую вопратку, апранулі ў Яго ўласнае адзеньне і, з цярновым вянком на галаве, павялі на месца казьні. Разам з Госпадам вялі і двох засуджаных на расьпяцьце разбойнікаў.

Расьпяцьце Іісуса Хрыста і сьмерць Яго.

Прышлі на Галгофу, або Лобнае месца. Тут і расьпялі Хрыста, — Іісуса ў сярэдзіне, разбойнікаў наабапал Яго. Калі расьпіналі і прыбівалі гваздамі да храста працягнутыя ўздоўж перакладзіны рукі і ногі, ніхто не пачуў ніводнага стогну ці жальбы з вуснаў Спасіцеля. Ён толькі маліўся за Сваіх мучыцеляў: «Отча! даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». Да храста, над галавою Госпада — загадам Пілата — была прыбіта дошчачка з надпісам: «Іісус Назаранін, Цар Юдэйскі».
Першасьвяшчэнікі і кніжнікі зьдзекаваліся над Іісусом Хрыстом і гаварылі: «Іншых спасаў, няхай-жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы. Тады мы першыя ўверуем у Яго». Тое самае паўтараў народ і ваякі. Нават адзін з разбойнікаў, расьпятых з Госпадам, зьдзекаваўся над Ім і казаў: «Калі Ты Хрыстос, спасі Сябе і нас». Другі-ж разбойнік, больш разважны і спагадлівы, сунімаў Яго і казаў: «Ці-ж ты не баішся Бога, калі і сам засуджаны на тое-ж? Але мы засуджаны справядліва, за нашыя ліхія ўчынкі, а Ён нічога злога не зрабіў». І сказаў Іісусу: «Успомні мяне, Госпадзі, калі прыйдзеш у Царства Тваё». На гэтае маленьне і раскаяньне разбойніка Іісус, Які ўвесь час маўчаў, адказаў: «Запраўды кажу табе: сяньня-ж будзеш са Мною ў раі».
Недалёка ад храста Госпадавага, у страшным горы, заплаканыя, ледзь жывыя, стаялі: Маці Яго, Ап. Іоанн, Марыя Магдаліна і шмат іншых. Паказаўшы лёгкім нахіленьнем галавы на любага вучня, Іісус Хрыстос сказаў Маці Сваёй: «Жанчына, вось сын Твой». Пасьля кажа вучню: «Вось Маці твая». Гэтымі словамі Хрыстос