Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

У момант сьмерці Госпада зьявіліся многія дзіўныя знаменьні: затраслася ўся зямля, у храме Ерусалімскім разадралася — ад верхняга краю да ніжняга — сьвяшчэнная заслона, распаліся каменьні, адкрыліся магілы і многія памёршыя сьвятыя ўваскросьлі.
Усіх, хто быў на Галгофе, апанаваў вялікі страх. Перапалохаліся і ваякі, якія сьцераглі Іісуса. Сотнік-жа, бачачы землятрасеньне і ўсё, што было, у вялікім узварушэньні праславіў Бога і выклікнуў: «Узапраўды, гэты Праведнік быў Сын Божы!»

Пахаваньне Госпада.

Вечарам таго дня начальнікі юдэйскія прышлі да Пілата і прасілі дазволіць перабіць расьпятым галені, каб яны хутчэй памёрлі: надыходзіла вялікае сьвята — Пасха, і нядобра, каб павешаныя заставаліся падчас сьвята на храстах. Пілат пазволіў. Прышлі ваякі, і ў першага разбойніка перабілі галені, і ў другога, расьпятага з Ім. Калі-ж падыйшлі да Іісуса і ўбачылі, што Ён ужо памёр, дык не перабівалі ў Яго галеняў. Толькі адзін з ваякаў прабіў Яму бок пікаю і — пацякла з раны кроў і вада.
Пазьней прыйшоў да Пілата адзін з тайных вучняў Госпада нейкі Іосіф з Арымафэі, сябра сынэдрыёну, чалавек добры і справядлівы, і прасіў дазволу пахаваць Цела Хрыста. Пілат дазволіў. Іосіфу памагаў другі тайны вучань Госпада — вучыцель закону Нікодым. Яны зьнялі з храста Цела Госпада Іісуса, ахінулі палатном і пахавалі каля Галгофы, у садзе Іосіфа, у новым, высечаным у скале гробе, дзе яшчэ ніхто ніколі ня быў пахаваны. Уваход у гроб быў завалены вялізарным каменем.
На другі дзень пасьля пахаваньня, г. зн. у суботу, першасьвяшчэньнікі і фарысэі, ня гледзячы на сьвята, зрабілі нараду і пастанавілі забясьпечыцца, каб вучні, прыйшоўшы ўночы, ня ўкралі Цела Іісусавага, а пасьля не сказалі народу: „Уваскрос з мёртвых“. Яны пайшлі да Пілата, расказалі, што іх непакоіць і прасілі даць варту да гробу. Пілат згадіўся. Ня гледзячы на сьвя-