Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

тасьць вялікае суботы, нарушэньне якой так часта закідалі Хрысту, яны пайшлі, паставілі варту і прылажылі пячатку сынэдрыёну да каменя, які зачыняў уваход у пячору.

Мукі, сьмерць і пахаваньне Госпада Іісуса Хрыста ўспамінаецца Праваслаўнаю Царквою на тыдні перад Пасхаю, які называюцца, „Страстным“ або Вялікім. У Страстную Пятніцу на „ўтрені“ чытаецца 12 Эвангельляў аб муках Хрыстовых, а на „вячэрні“ выносіцца для пакланеньня народу Сьвятая плашчаніца, г. зн. абраз Іісуса Хрыста, ляжачага ў гробе.

Уваскрасеньне Хрыста.

На трэці дзень пасьля сьмерці Сваей, чуць сьвет, Іісус Хрыстос, сілай Сваёй боскай магутнасьці, ўваскрос. Пры гэтым зрабілася страшэннае зямлятрасеньне. З неба зышоў Ангел Божы, адваліў камень ад дзьвярэй гробу і сеў на ім. Устаўшы з мёртвых, Гасподзь вышаў з магілы. Ваякі, сьцярогшыя гроб, бачачы ўсё гэта, на сьмерць пералякаліся, але потым ачухаўшыся, разьбегліся; некаторыя з іх, аднак, пайшлі да першасьвяшчэньнікаў і данясьлі аб стаўшымся. Тыя далі ім грошай і навучылі казаць усім, што вучні Іісуса Хрыста, прыйшоўшы ўночы, укралі Яго Цела, калі яны спалі.

У той жа дзень Іісус Хрыстос зьявіўся Прачыстай Мацеры Сваёй, Марыі Магдаліне і некаторым набожным жанчынам, таксама Апосталам. Потым Ён у працягу 40 дзён шмат разоў зьяўляўся вучням Сваім і навучаў іх тайнаў Царства Божага.

Сваім уваскрасеньнем Іісус Хрыстос паказаў, што Ён быў не чалавек толькі, а разам і Бог, і калі Ён Сам уваскрос, дык — значыць — можа ўваскрасіць і нас, веручых ў Яго, і дараваць нам жыцьцё вечнае. Таму вось так радасна для нас ўваскрасеньне Хрыстова.

Уваскрасеньне Хрыстова сьвяткуецца ў нас у сакавіку альбо ў красавіку (між 22 сакавіка і 25 красавіка ст. ст. і 4 красавіка і 8 траўня нов. стылю) ў першую нядзелю пасьля поўні. Гэта самае вялікае сьвята. Завецца яно Сьвятой Пасхай, Вялікаднем. Вялікдзень сьвяткуецца цэлы тыдзень, які завецца Вялікодным.