Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

Зьяўленьні ўваскросшага Хрыста-Спасіцеля Апосталам.

Марыя Магдаліна і іншыя жанчыны расказалі Апосталам, што Гасподзь уваскрос з мёртвых, але тыя не паверылі словам іх.
Позна ўвечары ўсе Апосталы, апрача Фамы, былі разам у адным пакоі, а дзьверы былі зачынены. Раптам зьявіўся ім Іісус Хрыстос і сказаў: «Мір вам!» Яны падумалі, што гэта здань, і перепалохаліся. Але Ён сказаў, што гэта Ён Сам, і паказаў ім рукі, ногі і робры Свае. Калі-ж яны з радасьці ўсё яшчэ ня верылі, Ён папрасіў ёсьці. Яны падалі Яму частку печанае рыбы і сотавага мёду. Хрыстос, узяўшы, еў перад імі.
Калі прыйшоў Фама, Апосталы кажуць яму: «Бачылі Госпада». Але Фама сказаў ім, што датуль не паверыць, пакуль не даткнецца пальцам да ранаў Яго і ня ўложыць рукі свае ў бок Яго, прапораты пікай.
Праз тыдзень Апосталы ізноў былі ўсе разам, і Фама з імі. Дзьверы былі зачынены. Іісус Хрыстос зьявіўся сярод Апосталаў і сказаў Фаме, каб ашчупаў пальцамі раны Яго і ня быў няверным, але верным. «Гасподзь мой і Бог мой!» з глыбокім перекананьнем і вераю выклікнуў Ап. Фома, і пакланіўся Яму. «Ты паверыў, сказаў Яму Хрыстос, бо бачыў Мяне, але шчасьлівыя тыя, якія ня бачыўшы павераць».
Таксама Іісус Хрыстос зьявіўся некалькім вучням на моры Тывэрыядзкім (інакш возера Галілейскае). Тут яны ўсю ноч лавілі рыбу і нічога не злавілі. На сьвітаньні — бачаць — стаіць на беразе нейкі Чалавек. Яны не пазналі Яго. А гэта быў Хрыстос. Вось Хрыстос і кажа, каб яшчэ закінулі сеці і па правы бок чоўна. Яны закінулі, але ўжо не маглі выцягнуць сецяў: так многа было рыбы. Тады яны ўбачылі, што гэта быў Гасподзь.
У другі раз усе Апосталы пайшлі ў Галілею, на гару, куды загадаў ім Іісус. Апрача іх, там сабралася больш як 500 вучняў Яго. Усе яны з радасьцю чакалі Госпада. Калі зьнячэўку Хрыстос стаў пасярод іх, яны пакланіліся Яму.
Калі Хрыстос падыйшоў бліжэй, сабраныя пачулі з вуснаў Яго такія вялікія ўладныя словы: «Дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі. Таму ідзеце, на-