Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

няў, ім зьявіліся два Ангелы і сказалі, што Гасподзь ізноў прыдзе на зямлю, так як бачылі Яго цяпер узыходзячым на неба. І пакланіліся Апосталы Узьнятаму, і з вялікаю радасьцю вярнуліся ў Ерусалім. Тут усе Яны знаходзіліся неадлучна, зьбіраючыся для малітвы разам з Божаю Маткаю, братамі Госпада і іншымі вернымі, і чакаючы абяцанага ім Уцяшыцеля — Духа Сьвятога.

Сьвята Узьнясеньня Гасподняга (Ушэсьце) бывае ў 40 дзень пасьля Вялікадня і заўсёды прыпадае ў чацьвер.

Зыходжаньне Сьвятога Духа на Апосталаў.

Праз дзесяць дзён пасьля Узьнясеньня Госпада было жыдоўскае сьвята Пяцідзесятніцы. Для Апосталаў гэты дзень быў падвойным сьвятам, бо Пяцідзесятніца прышлася на першы дзень тыдня, у які ўваскрос Хрыстос. З поваду сьвята ў Ерусаліме было шмат людзей з самых далёкіх краінаў.
Апосталы зраньня былі сабраныя ўсе ў сьвятліцы, дзе маліліся. Зьнячэўку воддаль пачуўся шум з неба, як бы ад сільнага ветру. Шум усё павялічваўся і хутка напоўніў увесь дом, у якім былі Апосталы. Потым увесь пакой асьвятліла нібы полымя, і над кожным з Апосталаў паказаліся языкі, быццам агнявыя. І напоўніліся ўсе Апосталы Духа Сьвятога, і пачалі кожын гаварыць на розных новых языках, якіх раней ня ведалі, так, як Дух Сьвяты даваў ім прамаўляці. Яны пачулі сябе з новымі духоўнымі сіламі, як-бы зноў народжанымі да жыцьця. Усё раней незразумелае ў вучэньні Госпада цяпер станавілася для іх ясным і зразумелым. Якаясь нястрыманая сіла цягнула іх спавядаць Хрыста і абвясьціць Яго слова.
Між тым каля дому, дзе знаходзіліся Апосталы, сабраўся нязьлічоны натоўп людзей, якіх прыманіў сюды слышаны шум. Калі Апосталы выйшлі да народу і пачалі гаварыць да ўсіх на розных языках, дык гэта выклікала вялікае зьдзіўленьне, бо Галілейскія рыбаловы былі ведамы, як людзі простыя, неадукаваныя, якія маглі гаварыць толькі ў сваёй роднай мове. Тады зьвярнуўся да ўсіх Ап. Пётр і пачаў прапаведваць «Хрыста расьпятага, Якога — кажа — вы ўзялі і забілі. Вось Яго Бог уваскрасіў: усе мы — сьведкі гэтага. Узьнесены сілаю