Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

мы павінны пасьціцца не дзеля людзкога, як кажуць, вока, але перад Богам, з любоўю да Яго; гэта значыць у пост ня можна ня толькі есьці мяса, масла і іншай скароміны, але і ў посных стравах трэба быць умяркаваным; затым трэба устрымлівацца ад брыдкіх словаў, непатрэбнай гульні, чытаньня кніжак, якія могуць выклікаць нячыстыя думкі і пажаданьні, і наагул ухіляцца ад ўсяго, што можа навясьці нас на спакушэньне.
Вельмі добра і карысна скончыць пост ачышчэньнем душы ад грахоў у Сьв. Споведзі і асьвяціць яе прычашчэньнем Сьв. Цела і Крыві Хрыстовай.

Храм Божы.

Мы, праваслаўныя, ходзім маліцца ў царкву, або ў храм Божы. Тут мы бачым: іконастас, за ім аўтар, у аўтары прастол і жэртвенік (ахвярнік). На прастоле ляжаць антымінс, евангельле, хрест; на ахвярніку — чаша, дыскос, кап’ё, лыжачка (лжыца) і іншыя патрэбныя да службы Божай рэчы. У іканастасе ёсьць царскія дзьверы і бакавыя дзьверы, тут-жа вісяць іконы — Збавіцеля, Божай Мацеры і многіх Сьв. Угоднікаў. Перад іконастасам зроблены крыласы; ля іх, як і па ўсёй царкве, стаяць харугві і абразы (іконы).
У царкве сьвяшчэньнік служыць у асаблівых сьвяшчэнных адзежах, якія завуцца: падрызьнік, эпітрахіль, пояс, поручы, рыза.
Службу Божую ў царкве адпраўляюць: дыякан, сьвяшчэньнік, епіскап.
У храме Божым трэба стаяць уважна, не размаўляць, ня дурэць, не азірацца, але шчыра маліцца і з увагай слухаць словы сьвяшчэньніка, пяяньне і чытаньне. Належыць усім вучыцца сьпяваць у царкве, каб славіць Бога.

Багаслужэньне.

Богу ўгодна, каб мы заўсёды маліліся. У манастырох, дзе жывуць людзі, ахвяраваўшыя сябе на служэньне Богу (манахі), кожны дзень адпраўляюцца службы