Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

ў розную пару дня і ночы. Апоўначы служыцца палуношчніца, раніцаю — утраня, ў першую па ўсходзе солнца гадзідупершы час, потым — трэці час, шосты час, літургія або абедня, дзевяты час, вячэрня, павячэрые.
Усе службы гэтыя, звычайна, для адправы, злучаюцца па тры зараз: рана — полуношчніца, утраня і час першы; ў дзень — часы (трэці і шосты) і абедня; ўвечары — дзевяты час, вячэрня і павячэрые. Перад вялікімі сьвятамі з вечара служыцца ўсяночная, зложаная з вячэрні, утрані і першага часу.
Багаслужэбная кніжка, ў якой зьмешчаны часы і іншыя царкоўныя службы, называецца часасловам. З часаслова кожны можа маліцца дома, трэба толькі прапускаць словы, якія гаворыць сьвяшчэньнік, а яго пачаткавы возгалас: „Багаслаўлён Бог наш“", замяніць малітваю: „Малітвамі Сьвятых Айцоў нашых, Госпадзі Іісусе Хрысьце, Божа наш, памілуй нас“.

Літургія (Абедня).

З усіх царкоўных службаў найважнейшай ёсьць літургія або абедня. Падчас яе ўспамінаецца намі ўсё зямное жыцьцё Госпада нашага Іісуса Хрыста, пачынаючы Ражаством і канчаючы Узьнясеньнем Яго на неба. У часе-ж літургіі прыносіцца Богу найвялікшая ахвяра — Цела і Кроў Хрыстовая для спасеньня людзей. Прысутнымі пры абедні ёсьць і сьвятыя Ангелы, якія нявідочна абкружаюць Прастол Божы, відочна-ж у гэтым часе напаўняюць царкву верныя людзі, якія, разам з сьвяшчэньнікам, шчыра моляцца Богу, дзякуючы і славячы Яго за вялікую міласьць да нас грэшных, просячы і далей не пакідаць без Свае апекі.
Абедня дзеліцца на тры часьці: 1 — проскомідыя, 2 — літургія аглашенных і 3 — літургія верных.
У часе проскомідыі сьвяшчэньнік стаіць пры ахвярніку, прыгатаўляючы Сьв. Дары, якія потым, у часе абедні, ператвараюцца ў Цела і Кроў Хрыстовую. Прыгатаўленьне робіцца так, што сьвяшчэньнік з пяцёх пшанічных кіслых хлябкоў, званых просфарамі, бярэ першы і вырэзвае агнец, у чэсьць Іісуса Хрыста, а ў чашу ўлівае віно з вадою. Потым з другой просфары