Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

напісалі дваццаць адно пасланьне аб вучэньні Хрыста і асновах Хрысьціянскаго жыцьця.
Пасланьні іначай можна назваць пісьмамі, лістамі. Апрача таго, Апостал Іоанн Багаслоў, ў кніжцы, званай „Адкрыцьце“, або „Апокаліпсіс“, напісаў прароцтва аб лёсах Хрысьціянскай Царквы да канца сьвету.

Памяць Сьв. Іоанна Багаслова абходзіцца 8 траўня і 26 верасьня старага стылю.

Сьвятыя Першавярхоўныя Апосталы Пётр і Павал.

«Першавярхоўнымі» называюцца яны за асаблівую стараннасьць пры распаўсюджаньні Веры Хрыстовай. Ап. Пётр быў сын Іоны, беднага рыбака. Пакліканы Хрыстом, Пётр стаў Яго найбліжэйшым вучнем. Абвяшчаў ён слова Божае ў розных краёх, творачы многа чудаў, як уваскрашэньне мёртвых, аздараўленьне хворых словам і нават ценем сваім. Дзеля навучэньня людзей напісаў, па надыхненьню ад Духа Сьвятога, два Саборныя Пасланьні. Быў першым Епіскапам Рымскім. У Рыме-ж, за веру Хрыстовую, прыняў сьмерць, будучы расьпяты на храсьце ўніз галавою, ў 67 г. па Нараджэньні Хрыста.
Ап. Павал да апостальства зваўся Саўлам; паходзіў з заможнай фарысэйскай сям’і і зацята прасьледваў хрысьціян. Потым чудоўна быў прызваны Самым Госпадам да апостальскай працы, якую праводзіў сярод многіх, асабліва паганскіх народаў. За пропаведзь веры Хрыстовай выцярпеў многа мукаў і быў сьцяты ў Рыме ў 67 годзе. Напісаў, пад надыхненьнем ад Духа Сьвятога, 14 Пасланьняў з глыбокім зьместом.

Памяць Сьвв. Апп. Пятра і Паўла сьвяткуецца 29 чэрвеня—12 ліпня.

Сьв. Ап. Андрэй Першазваны.

Сьв. Ап. Андрэй Першазваны — брат Сьв. Ап. Пятра. Ён першы з Апосталаў быў прызваны Іісусом Хрыстом і пашоў за Ім. Шырыў веру Хрыстову сярод многіх народаў; між іншым, ёсьць прыпушчэньне, што быў