Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

Сьв. Раўнаапостальныя Цар Канстантын і Царыца Алёна.

Сьв. Канстантын быў спачатку паганцам. У 313 годзе, па волі Божай, бачыў ён на небе Сьв. Хрэст з напісам: «Гэтым пераможаш», і паверыў у Іісуса Хрыста. Сьв. Канстантын першы з цароў падтрымаў веру Хрыстовую, распаўсюджваючы яе ў сваім царстве, будуючы храмы, баронячы веру ад паганцаў і гэрэтыкоў. У 325 г. ён склікаў першы Сусьветны Сабор, на якім Сьв. Айцы напісалі 7 першых артыкулаў нашага Знаку веры. Памёр Сьв. Канстантын у 337 годзе.
Сьв. Алёна, маці Цара Канстантына, ў 326 г. знайшла ў Ерусаліме Жыцьцятворчы Хрэст Гасподні, пабудавала многа цэркваў, шчодра памагала бедным. Сканала ў 327 г.

Памяць іх сьвяткуецца 21 траўня—3 чэрвеня.

Сусьветныя Саборы.

Царква пасьля Апосталаў у сваім унутраным жыцьці кіравалася Сьв. Пісаньнем, пераказамі вуснай апостальскай навукі (Апостальскім Паданьнем). У асаблівых выпадках, калі трэба было асудзіць ілжывую навуку, або вырашаць сумліўнае пытаньне, склікаліся Саборы. Саборы могуць быць Сусьветныя, калі зьбіраюцца Пастыры і Вучыцялі з усіх Цэркваў сьвету, або Памесныя, скліканыя асобнай Царквой у пэўным гаспадарстве. Дзевяць такіх Памесных Сабораў і сем Сусьветных злажылі і пераказалі патомству свае правілы для кіраўніцтва жыцьцём царкоўным.
На двох першых Сусьветных Саборах, Нікейскім і Канстантынопальскім, быў уложаны Сімвал (знак) Веры, г. зн. кароткая навука веры Хрысьціянскай.

Сьв. Іоанн Залатавусны, Архіепіскап Канстантынопальскі.

Сьв. Іоанн Залатавусны рос сіратою і быў выхаваны ў веры Хрысьціянскай сваёю багабойнаю маткай Анфусаю. Скончыўшы навуку, ён, для загартаваньня духа, нейкі час правёў у пустыні. Потым, за набожнае