Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля хрышчэньня Уладзімір зрабіўся вельмі набожным і памагаў бедным і пакрыўджаным. Дбаў ён і аб пашырэньні хрысьціянства. З Кіева Уладзімір пасылаў сьвяшчэньнікаў да іншых местаў і сёлаў, каб хрысьцілі народ. З помаччу Божай вера Хрыстова распаўсюджылася на ўсёй Русі.

Памяць Раўнаапостальнай Княгіні Вольгі (па хрышчэньні Алёны) сьвяткуецца Царквою нашаю 11—24 ліпеня, а памяць Раўнаапостальнага Князя Уладзіміра — 15—28 ліпеня.

Прападобныя Антоні і Хвядос Пячэрскія.

Сьв. Антоні радзіўся ў месьце Любечы (мястэчка ля Чарнігава) і зваўся Анціпам. З маладу пачуў Антоні імкненьне да Бога і, шукаючы набожнасьці, дастаўся на Афон. Тут ў адным з манастыроў пастрыгся ён у манахі, і пасяліўшыся ў пячоры, пачаў труднае падвіжніцкае жыцьцё. Калі пазнаў ён сэнс жыцьця духоўнага, ігумен манастыра запрапанаваў яму ісьці да Кіева і там упарадкаваць манашаства. Антоні паслухаў. У Кіеве ў той час было некалькі манастыроў, заснованых, на жаданьне князя, грэкамі. Антоні, аднак, не пашоў да іх, але пасяліўся ў глыбокай пячоры, выкапанай прасьвітэрам Гілярым (Іларыёнам). Тут Антоні далей вёў сваё падвіжніцкае жыцьцё. Еў ён толькі чорны хлеб і піў ваду, і то што-другі дзень. Чуткі аб подвігах яго разышліся ня толькі па Кіеве, але дайшлі і да іншых гарадоў. Многа людзей ішло да яго за парадай, многія прасілі яго багаславеньня, а шмат хто і труд яго жыцьця хацёў падзяліць. Неахвотна Антоні браў да сябе таварышоў, усё-ж прымаў некаторых. Першым з прынятых быў нейкі Нікан, другім — Хвядос.
Прападобны Хвядос. Прападобны Хвядос быў родам з Васільева, Кіеўскай акругі, але змалку жыў у Курску. Быў ён ціхі і багабойны, штодня хадзіў у царкву і шчыра маліўся Богу. Аднаго разу пачуў ён у царкве словы Божыя: «Хто любіць айца або матку больш, як Мяне, недастойны Мене» (Мац. 10, 37). Словы гэтыя так узварушылі хлапца, што ён пакінуў матку сваю (тады ўжо ўдаву) і прышоў у Кіеў да Прападобнага Антонія.
Калі лік супрацоўнікаў Антонія павялічыўся да