Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/156

Гэта старонка не была вычытаная

12-цёх, Прападобны адышоў ад іх і пасяліўся пры суседняй гары. Хвядос застаўся на старым месцы і быў выбраны ігуменам. Тут давялося яму выканаць вялікую працу — ўпарадкаваць жыцьцё манастырскай браці на ўзор царгародзкага студыйскага манастыра. Установы гэтага манастыра вымагалі, каб у манахаў усё было агульнае, час-жа праходзіў у малітве і працы, паводле загаду старшага. Прападобны Хвядос строга даглядаў раз устаноўленага парадку. Ён часта хадзіў па кельлях (пакоях), пільнаваў, ці няма ў манахаў чага непатрэбнага, сачыў чым яны займаюцца. Сам Прападобны быў прыкладам для братоў манахаў. Ён насіў ваду, сёк дровы, працаваў у пякарні. Апрача гэтага Прападобны шырока займаўся справамі міласэрдзя, дбаў і аб духоўнай асьвеце, да чаго заклікаў і іншых манахаў.
З твораў яго ведамы два казаньні да народу, дзесяць навучаньняў да кіева-пячэрскіх інокаў (манахаў), два пісьмы (пасланьні) да князя Ізяслава і дзьве малітвы.
Прападобны Антоні памёр 10 ліпня 1073 году, а Хвядос — 3 траўня 1074 году.
Заснаваны Прападобным Антоніем і ўпарадкаваны Прападобным Хвядосам Кіева-Пячэрскі манастыр стаў узорам для іншых манастыроў і асяродкаў асьветы сярод славянскіх плямёнаў. З манастыра гэтага выходзілі багабойныя Архіпастыры, вялікія праведнікі і вучыцялі царкоўныя.

Прападобная Афрасіньня, Князёўна Полацкая.

Прападобная Афрасіньня (да манашаства — Прадслава), дачка Полацкага князя Сьвятаслава-Юрыя, радзілася ў Полацку ў 1102 годзе. З дзяцінства любіла чытаць сьвятыя кнігі і 12 гадоў цішком (тайна) ад бацькоў, стала манашкай. Заснавала пазьней у Полацку жаночы манастыр і збудавала каменную царкву Сьв. Спаса, якая істнуе да апошняга часу разам з кельляю (пакоем), дзе малілася Прападобная. У кельлі гэтай перахаваўся да нашых дзён каштоўны хрэст, як дар Прападобнай Афрасіньні, зроблены полацкім майстрам.
Па-за манастыром і царквой у Полацку Прападоб-