Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

вымагаў хрысьціянскі закон. Тады паганскія жрацы абвінавацілі іх перад вялікім князем у здрадзе веры бацькоў. Антоній і Іоанн адважна і сьмела выспаведалі сябе хрысьціянамі. Па дамаганьню жрацоў, якія мелі яшчэ ў народзе і пры двары вялікі ўплыў, Альгерд, ня хочучы наражаць сябе на небясьпеку, загадаў кінуць братоў у турму, а пасьля і павесіць. Павешаны яны былі (14—24 красавіка 1347 г.) на тым самым мейсцы, дзе цяпер стаіць манастыр Сьв. Тройцы. Тады там быў дубовы гай, у якім прыносіліся ахвяры паганскім багом.
Хутка пасьля таго далучыўся да сьв. братоў іх сваяк Евстафій, адзін з Альгердавае дружыны — чалавек малады, прыгожы, разумны, яго вельмі любіў Альгерд. Прыняўшы Праваслаўную веру, ён ня толькі сьмела выспавядаў сябе хрысьціянінам, але пачаў і князевую дружыну пераконваць, каб прынялі веру Хрыстову. Тады пачалі яго катаваць, а напасьледак павеселі на тым самым дубе, дзе нядаўна былі павешаны Сьвв. Антоній і Іоанн (13.ХІІ. 1347 г.).
Пахаваны былі Сьвв. Мучанікі ў Мікалаеўскай царкве, скуль мошчы іх з працягам часу былі перанесены у царкву, якую пабудавала на мейсцы іх мучанічаскае канчыны другая жонка Альгерда, вял. княгіня Юльяна Цьверская. Царква гэтая была прысьвечана ў імя Сьв. Тройцы, на ўспамін «Сьвятой Тройцы раўналічных мучанікаў. У палове XVII веку мошчы іх былі перанесены ў манастыр Сьв. Духа, дзе і заставаліся да самае Вялікае вайны 1914 г. Вайною мошчы вывезены ў Маскву, дзе і знаходзяцца да гэтага часу.
Сьв. Мучанікі — спадарожнікі ўсяе гістарычнае мінуўшчыны Беларусі, нашы заўсёдныя і запраўдныя заступнікі перад Богам і абаронцы веры Праваслаўнай, таму памяць аб іх для нас памяць сьвятая, імя іх — імя багаславеннае.

Памяць Сьв. Віленскіх Мучанікаў сьвяткуецца 14—27 красавіка.

Прападобны Сяргей Раданежаскі.

Прападобны Сяргей Раданежаскі (з гор. Раданежа, каля Масквы) з маленства задзіўляў усіх вялікай набожнасьцю і ўстрыманасьцю; стараніўся пустой гульні