Віленская Ікона Божай Мацеры (Одігітрыі).
Як перадаюць, ікона гэтая намалёвана Сьв. Евангелістым Лукою. Ёю багаславіў Маскоўскі цар Іван III дачку сваю Алёну, аддаючы ў 1494 г. замуж за літоўскага князя Аляксандра. Сьпярша яна знаходзілася ў Прачысьценскім Саборы ў Вільні, потым перенясьлі яе (ў 1715 г.) ў Сьв.-Траецкі манастыр, адкуль вывязьлі ў 1915 г. ў Маскву. Там яна й цяпер. У Вільні ёсьць толькі копія гэтай глыбока шанаванай праваслаўнымі беларусамі іконы.
Сьвята Божай Мацеры Одігітрыі 15—28 красавіка.
Жыровіцкая Ікона Божай Мацеры.
Жыровіцкая ікона Божай Мацеры аб’явілася ў 1470 годзе на дрэве ў яркім агнявым зьяньні і была аддана пастухамі, што яе заўважылі, свайму гаспадару, Аляксандру Солтану, які схаваў яе, каб паказаць родзічам і знаёмым. Калі, аднак, склікаў іх, ня было чаго паказваць — ікона зьнікла. Потым яе знайшлі на старым месцы ў лесе і йзноў прынясьлі Солтану. Лічачы сябе недастойным трымаць такую сьвятую ікону дома, Солтан збудуваў на месцы яе зьяўленьня храм. Па пэўным часе храм згарэў, але ікона чудоўна засталася цэлай і пазьней многімі чудамі, ад яе паходзячымі, стала ведамай праваслаўнаму народу, што й да апошняга часу шчыра да яе моліцца, асабліва-ж сьвяткуючы ёй 7—20 траўня.
Прападобнамучанік Афанасі Берасьцейскі.
Сучасьнікам ведамага Мітрапаліта Пятра Магілы і Прападобнага Іова Пачаеўскага быў вялікі сьветач Праваслаўя Прападобнамучанік Апанас Берасьцейскі. Паходзіў ён з добрай сям’і і атрымаў высокую асьвету. У 1627 годзе прыняў Апанас манашаства ў Вільні і хутка стаў намесьнікам Дубайскага манастыра пад Пінскам, а потым Ігуменам Берасьцейскага Сымонавага манастыра. Прападобны вельмі часта і горача маліўся