Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАКТЫКАВАНЬНІ Ў ЧЫТАНЬНІ.

Поры году: вясна, лета, восень, зіма.

Назовы месяцаў: год мае дванаццаць месяцаў: студзень, люты, сакавік, красавік, травень, чэрвень, ліпень, жнівень, верасень, кастрычнік, лістапад і сьнежань.

Дні тыдня: нядзеля, панядзелак, аўторак, серада, чацьвер, пятніца і субота.

Краі сьвету: усход, захад, паўдзён, поўнач.

Перамены месяца: маладзік, поўня, сход, ветах.

Квактуха-сакатуха.

Квактуха-сакатуха яечкі клала,
малых гадавала, добра даглядала.

Вырасьлі дзеткі, па шлі на палеткі,
сталі матку пакідаці, сваё гнязьдзечка
будаваці.

Самавукам.

Мне 9 гадоў. Хацеў хадзіць у школу, але не прынялі: няма месца. Тата кажа: «будзеш сам вучыцца. Верка будзе табе памагаць. Назаўтра Верка прынясла «Беларускі буквар». Я пачаў чытаць: мама, муха, саха… Часам Верка бярэ выразаныя і на-