Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

ў самае неба. Ангелы Божыя ўсходзяць і нісходзяць па ёй. Угары драбіны — Сам Гасподзь. Гасподзь сказаў Якаву: „Ня бойся. Зямлю, на каторай ты сьпіш, Я дам табе і твайму патомству. І будзе патомства тваё, як пясок зямны. І буду Я з табою ўсюды, куды ні пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю“. Якаў прачхнуўся. На памяць аб гэтым дзіўным зданьні ён паставіў тут ахвярнік.
Драбіна, якую бачыў ва сьне Якаў, была правобразам Маці Божай, ад Якой Сын Божы нарадзіўся на зямлі.

Гісторыя Іосіфа.

Пражыў Якаў у дзядзькі свайго шмат гадоў, жаніўся там і напасьледак вярнуўся дамоў. Было ў яго дванаццаць сыноў. Аднаго з іх, Іосіфа або Язэпа, ён асабліва любіў. Бачыў Іосіф аднаго разу сон. Нібыта вязаў ён з братамі снапы на полі. Яго сноп стаяў, а снапы братнія кланяліся снапу гэтаму. Расказаў Іосіф сон гэты братом, і абразіліся браты: «Няўжо (сказалі яны) ты будзеш панаваць над нам!?» Хутка пасьля гэтага прысьніў Іосіф другі сон: сонца, месяц і адзінаццаць зорак кланяліся яму. Нават Якаў загневаўся, калі Іосіф расказаў яму гэты сон: „Няўжо, сказаў ён, я і твая маці, і браты твае будзем кланяцца табе?“
Не падабалася братом Іосіфа, што бацька любіў яго больш, як іх. Пасьля-ж гэтых сноў яшчэ больш узьненавідзелі Іосіфа і прадалі яго купцом, якія ехалі з таварамі ў Эгіпэт. Бацьку яны сказалі, што зьверы разарвалі Іосіфа, а каб бацька веры даў, вымазалі адзежу Іосіфаву ў крыві казьляняці і паказалі яму. Бацька паверыў ім і доўга плакаў па любым сыну.

Іосіф у Эгіпце.

Людзі, што купілі Іосіфа, прывязьлі яго ў Эгіпэт і прадалі начальніку прыбочнай стражы эгіпэцкага цара. Начальнік палюбіў Іосіфа і вызначыў яго даглядчыкам свайго дому. Але жонка начальніка абгаварыла Іосіфа. Начальнік паверыў жонцы і пасадзіў Іосіфа ў вастрог. У вастрозе Іосіф стаў ведамы, як адгадчык сноў і, калі