Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

ўвечары, заколоць яго, памазаўшы крывёю вушакі і дзьверы хатаў сваіх, сьпячы на агні і зьесьці з прэсным хлебам і горкімі травамі. Есьці ягня трэба было з пасьпешнасьцю, падперазаўшыся, з посахамі ў руках, у сандалах, з торбамі за плячыма, зусім гатовымі ў дарогу. «Гэта — Пасха Гасподня», — сказаў Бог Майсею. „Дзень гэты сьвяткуйце ўва ўсе роды вашыя“.
Ізраільцяне споўнілі ўсё, як загадаў ім Гасподзь. Калі ўсё было гатова, народ рушыў у дарогу са ўсёю маемасьцю сваёю, са ўсімі статкамі сваімі.
На памяць аб збаўленьні з рабства эгіпэцкага, яўрэі дасюль сьвяткуюць Пасху. Пасха яўрэйская была правобразам Пасхі Новазаветнай, калі Іісус Хрыстос, як ягня чыстае і бязваднае, праліў сваю кроў за грахі людзей і вызваліў іх ад сьмерці і рабства дзяблу.

Пераход яўрэяў цераз Чырвонае мора.

Майсей, па загаду Божаму, павёў яўрэяў пустыняй да Чырвонага мора. Удзень ім дзіўна паказваў дарогу хмарны стоўп, а ўночы агнявы. Ідучы за стаўпом, яўрэі прышлі да Чырвонага мора і тутака раскінуліся лягерам.
Тымчасам эгіпцяне пачалі шкадаваць, што адпусьцілі яўрэяў такое мноства дармавых працаўнікоў. Быў выданы загад безадкладна пусьціцца ў пагоню, каб вярнуць іх. Спалохаліся яўрэі, калі ўбачылі пагоню, але замест таго, каб прасіць у Бога помачы, пачалі наракаць на Майсея, нашто ён вывяў іх з Эгіпту. Майсей падбодраваў іх, а сам у глыбіні душы ўзносіў моцную малітву да Бога. Бог прыхіліўся да малітвы Майсея і загадаў яму ўдарыць па вадзе сваім посахам. Калі Майсей працягнуў на мора свой посах, дык вада расступілася і агалілася сухое дно. І пашлі сыны Ізраіля пасярод мора па сухаземьмі; вада стаяла сьцяной па адным і па другім баку. Эгіпцяне па тым самым дне марскім пагналіся за адходзіўшымі. Калі яны былі на сярэдзіне мора, а апошнія рады яўрэяў уже на другім беразе, дык Майсей ізноў працягнуў руку сваю на мора, і вада вярнулася на сваё месца, пакрыўшы ўсе калясьніцы і ўсё войска фараонава. Эгіпцяне згінулі ўсе да