вала сябе адчуваць: цяпер паміж мною і зямлёю ўжо ня было каворыту. Толькі цяпер я поўнасьцю ацаніў розьніцу ў моцы земнага і месячнага прыцяжэньня.
Глянуўшы налева, я ўбачыў характарны малюнак амэрыканскага морскага курорту: нязграбныя, вузкія дамы, сумныя асфальтавыя пляцоўкі і дарожкі, а ля самае вады — шэраг плеценых кабінак для распрананьня.
Я спытаў сам сябе, дзе я знаходжуся? Ва ўсякім разе, гэта — усходняе ўзьбярэжжа, бо, падаючы, я бачыў Эўропу.
Ззаду мяне пачуліся крокі, я абярнуўся і ўбачыў невялічкага чалавека з круглым, ветлівым тварам, апранутага ў сьветлы фланэлевы гарнітур, з купальным прасьцірадлам і купальным гарнітурам на плячы. Ён спыніўся і са зьдзіўленьнем разглядваў мой балён і мяне. Потым ён зьняў капялюш і далікатна сказаў:
— Добрай раніцы!
Я яму адказаў:
— Добрай раніцы!
Ён падышоў бліжэй і спытаў, паказваючы на шкляны балён.
— Скажэце, калі ласка, што гэта за штука?
— Скажэце, калі ласка, дзе мы знаходзімся? — адказаў я яму пытаньнем.
Ён паглядзеў на мяне вельмі зьдзіўлена і потым сказаў:
— Мы ў Літльстоне. А вы толькі што сюды пры-