Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/132

Гэта старонка была вычытаная

таў на дзіва прыстасаваны для соцыяльных патрэб, з якімі яму даводзіцца сустракацца. Шмат якіх я мог-бы трымаць на сваёй далоні. Ёсьць нават селяніты круцільшчыкі, усе абавязкі і радасьць жыцьця якіх складаюцца з таго, каб круціць прывады, да які-небудзь невялічкіх апаратаў.

Над усімі гэтымі стварэньнямі наглядаюць селяніты з моцна разьвітымі мускуламі. Гэтыя селяніты абавязаны зьнішчаць усякія адыходзячыя ад вызначанага шляху нахільнасьці, якія наглядаюцца часам у сапсутых характараў. Гэта так званыя месячныя паліцэйскія, з маладых год прывучаныя надаваць пачлівасьць і паслухмянасьць разьдзьмутым галовам.

Надоечы я бачыў некалькі маладых селянітаў, якія стаялі ў гурткох такім чынам, што відаць былі толькі пярэднія канцовасьці: іх «сьціскалі», каб падрыхтаваць да догляду за нейкімі машынамі. Па гэтай шырока разьвітай сыстэме тэхнічнага выхаваньня выцягнутую «руку» апрацоўваюць узбуджальнымі да росту сродкамі і харчуюць упрыскваньнямі, у той час, як астатняе цела галадае. Фі-у растлумачыў, што ў першы час гэтыя дробныя стварэньні церпяць ад свайго ненормальнага становішча, але потым яны лёгка звыкаюцца з сваім лёсам. Потым ён павёў мяне туды, дзе падрыхтоўваюцца ганцы. Там селяніты сьцягваліся, перагібаліся, іх ногі ламаліся ў патрэбных мясцох.

Нядаўна ў часе наведваньня гэтага апарату, Фі-у павёў мяне не па сьпіральнай пляцформе, а па іншым