Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/14

Старонка праверана

і куча мэблі, прыбораў, дзьвярэй і дошак. Пасьля гэтага паказалася высокае, яркае полымя. Дрэвы захісталіся, а потым былі вырваны з карэньнямі і ўзьняты на паветра. Пачуўся грамавы ўдар, ад якога я на ўсё жыцьцё аглох на адно вуха. У маім доміку зазьвінела і вылецела шкло з акон.

Я не пасьпеў зрабіць тры крокі насустрач Кавору, як наляцеў вецер. Я ледзь утрымаўся на нагах і супроць жаданьня шпарка пабег па лужку. У гэты-ж момант Кавор узьняўся ў паветра, закружыўся, у роспачы замахаў рукамі і нагамі, потым апусьціўся ўніз, колам пракаціўся па зямлі і, урэшце, зьнік паміж дрэваў, якія абвіліся каля яго дому, быццам жывыя стварэньні.

Адзін з комінаў сарваўся з майго дому, праляцеў над маёй галавой і вялікімі скачкамі панёсься ў напрамку да цэнтру катастрофы.

Сярод дыму, агню і розных абломкаў да неба ўзьнялася сьветлая камлыга нейкай блакітнай матэрыі. Гэта быў каворыт. Міма мяне праляцеў яшчэ доўгі паркан, перавярнуўся, упаў на зямлю, але самае небясьпечнае ўжо скончылся. Рух паветра адразу зьменшыўся да ступені моцнага ветру, і я зноў адчуў, што ў мяне ёсьць рукі і ногі. Калі я абярнуўся сьпіною да ветру, дык мог стаяць на нагах і перасоўвацца па сваім жаданьні.

Я азірнуўся вакол сябе. Прырода за некалькі сэкунд праразьліва зьмянілася. Мяккі малюнак захаду