да Кавора, які распачліва прабаваў аслабаніць свае рукі ад ланцугоў.
Я пры дапамозе сваіх наручнікаў хутка аслабаніў яго ад кайданоў і пачаў здымаць ланцуг са сваёй другой рукі.
Раптам пачулася нейкае шыпеньне, і сьветлая вадкасьць спынілася цячы. Засталіся толькі асобныя кроплі, якія амаль што не давалі сьвятла. Мы апынуліся ў цемры.
Я сарваў з ног Кавора ланцугі, сунуў іх яму ў рукі і крыкнуў:
— Уцякайма! Беце іх! — і наугад кінуўся ў цемру. Кавор пабег за мной.
Урэшце, цемра пачала зьменшвацца. Зноў зьявілася сьветлая вадкасьць. Здалёк мільгнуў селяніт, які пры нашым зьяўленьні распачліва запішчэў і схаваўся ў цемры. Здаецца, гэта быў наш тоўсты праваднік.
Хутка каменныя сьцены ссунуліся, і мы зноў апынуліся ў тунэлі. Я дабег да павароту, спыніўся і абярнуўся назад.
Плак… плак…
На мяне ляцеў Кавор.
Мы схапілі адзін аднаго за рукі і ледзь дыхалі. Усё-такі, хоць на кароткі час, мы пазбавіліся ад сваіх ворагаў.
— Што нам рабіць?
— Схавацца.