Старонка:Першы вытап (1933).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля адпачынку.

У хвалях сіні
Золкай і празрыстай,
Агнямі блішча
І дыміцца горад.
Грымяць гудкі
Працяжна урачыста,
Нас кліча фабрыка
К варштатам і маторам.
Я помню дзень,
Калі пакінуў горад.
Цягнік маланкай
Рэзаў далячынь,
Дзе сонца пасмы
Зьвешвала над борам,
Туды з брыгадай
Ехаў адпачыць,
Я прыгадаў
і гэты дом, і ганак —
Пад ім мой дзед
Скарынку мне прасіў,
А пан гуляў,
Кіпеў банкет у пана,
Аб тых часох
Шуміць гальлё асін.