Старонка:Першы вытап (1933).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Горад, горад,
Фабрыкі і плошчы!!!
У разгоне дні
Твае гараць…
Ветры сьцяг
Хвалююць і палошчуць
І цячэ
Чырвоная зара…
Знаю, ты
Прыдзёш абавязкова
На высокі
Камяністы бераг,
Як і я прышоў
За цёплым словам
Прывітацца
У шчырасьці аберуч.
На будове
Бачу многа слаўных,
Вы на працы з намі
Разам, поруч.
З вашых рук
Мазольных, зграбных
Рвуцца сьцены
Карпусоў угору.
І кіпіць, кіпіць
Вялікі горад,
Домны гоняць
Гоняць хмарай дым.
У нашай працы,
У гомане матораў,
Будзе ён
Здаровым маладым.