Старонка:Першы вытап (1933).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

У Львове,
у Кракаве,
у Польшчы —
пільсудзкай
Гінуць тысячы
У турмах.
Польшча —
забойстваў.
Польшча —
зьдзекаў.
Польшча —
турэмных кратаў.
Чуеце: стогнуць
Штыфтэр і Эккель
Замучаныя
львоўскімі катамі.
Грымі і ўздымайся
гнеў мільёнаў.
Пратэстам распальвай
агнёвы горн.
Братом у дапамогу
ударнай калёнай.
Фронтам адзіным!
Рот фронт!
Захаду —
скрыжаваны дарогі.
Захад іскрыцца агнямі.
Таварыш рабочы,
Твае дапамогі
Чакаюць сьмяротнікі
Алабамы.