Старонка:Першы вытап (1933).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Пагранічны марш.

За верстамі,
За шэрымі,
Дзе зубы даль
ашчэрыла
і ветра шэпт
заціх, —
Бліснуў сталёвы —
штых.
Хутчэй
У кар‘ер,
упор,
На ўзвод
затвор!
Хай змрок,
Цямно, —
Узварушым ноч.
Загула даль
шырокая
І сосны
адзінокія
Варожы ўчулі
шып.
Таварышы!
У кар‘ер,