Старонка:Першы вытап (1933).pdf/42

Гэта старонка была вычытаная

Марш лётнікаў.

Сьвітае,
усход займаецца
Налівам агнявым.
Прапэлеры
ўразаюцца
У блакітную
высь.
Стаю на варце
лётнікам
Краіны-сын.
Даёш матор,
узьлёт ліхі, —
Штурмуем
сінь!
Плывуць
усхоны горныя
Блішчыць
люстранасьць вод.
У паход
чырвоназорныя,
Прымежныя
ў паход.
Расправім шырэй
крыльлі мы.