Старонка:Першы вытап (1933).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Наш май

На крутых лясных усхонах,
Выставіўшы сонцу сьпіны,
Сустракалі май зялёны
Востраверхія яліны.
Раніцой да рэшты кволай
На ўсход барвова-сіні,
Горда ўзьняўшы небу голаў
Заглядаліся асіны.
Май чаромхі, кволых кветак,
Цяплынёй густой сагрэтых,
У расчуленых санэтах
Іх замучылі паэты.
Сум зімы, уздых бясконцы…
Май…
І вершы шчасьцем плачуць.
За густым вясновым сонцам
Цяжка ім што-небудзь бачыць.
Нам-жа сонца дорыць радасьць,
Цяплыні густую важкасьць,
Каб закончылі брыгады
Звышударную успашку.
Нам зямля сакоўным звонам
Шле вясновыя напевы,
Каб узрасталі буйным плёнам