Старонка:Першы вытап (1933).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Бальшавіцкія пасевы.
Хмары цёплымі дажджамі
Дываном палі засьцелюць,
Каб калгасным ураджаем:
Засекі ў жніво тлусьцелі.
Май ідыліі прапетай…
Цяплыня спатканьня… вочы…
Доўгагрывыя паэты
Апявалі стан дзявочы.
Я хачу, каб песьня нанаў
Маладым гучэла звонам.
Пра ўдарніцу з Шумнянаў —
Пра Арцёменка Матрону.
Каб радкі поэм і вершаў
Па краіне разьнясьліся,
Я пяю аб лепшым з лепшых,
Аб Сурганаве Анісе.
Ім — армейцам нашых плянаў,
Людзям найвялікшай справы —
Найвялікшая пашана —
Песьня сэрцу, гонар славы.
Май прасторы ўзьнімае,
Шле ка фронт палёў мільёны,
Будзе марш аб нашым маі
Маршам трактарных калёнаў.
Май брыгады ўзьнімае.
Што пашлі за сеў змагацца.
Будзе марш аб нашым маі
Гімнам людзям,
Сонцу,
Працы.

Красавік 1933 г.

|}