Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

трывожыць чарвяк нездавальненьня: мне зажадалася выдатнай дзеяльнасьці, злучанай з рознымі інтрыгамі, з гэройствам. Да майго жаданьня хутка падышло адпаведнае здарэньне: наша організацыя на адным сакрэтным пасяджэньні вынесла пастанову забіць N, які к таму часу прыехаў быў з-заграніцы. Пацягнулі білецікі. Апошні дастаўся аднаму нікудышнаму дзяцюку, які, зразумела, заданьня ня здолеў выканаць: дні цераз чатыры прышоў назад з апушчанымі рукамі. Усе, як адзін узглянулі на мяне. Я толькі гэтага й чакаў. — Я іду, калі давяраеце! — коратка сказаў я і з гонарам прыпадняў галаву.

— Ідзі; каму-ж іначай? — з радасьцю згадзіліся сябры.

— Ну, дык вот: заўтра а 9 гадзіне ўвечары ў клюбе N, гэта на ўсякі выпадак, каб ведалі… Цэлае ночадзеньне я рыхтаваўся да выкананьня справы; адзін раз нават выстраліў у столь. Назаўтра, а палове дзевятай, я быў ўжо ў клюбе. Саля была бітком набіта фабрычнымі й матросамі, былі і штацкія, але мала. N гаварыў прамову. Яго, як мне паказалася, цёмна-шэрыя вочы палалі агнём. Грамада была ў захапленьні. Я асьцярожна прасунуўся наперад і стаў прыслухоўвацца да прамовы. Простыя, але моцныя, бы сталь, яго словы білі мяне нялітасна, мучылі, засаромлівалі і неўмаліма цягнулі да сябе, але неадступнае