Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

„трэба забіць“ не давала мне спакою і хвіліyамі кідала ў дрыжакі й жах. Да болю моцна пачала стукаць у віскох кроў. У ваччу момант ад моманту станавілася цёмна. — Да яго будзе крокаў 50, — разважаў я, стараючыся колькі небудзь супакоіцца, — як накірую рэвольвэр, рука можа задрыжэць, або хто-небудзь з прысутных схопіць за руку, тады матрасьня мяне на кавалачкі разьнясе… Досыць! наперад! — прыказаў я сам сабе і стаў праціскацца праз грамаду да прамоўцы. Па скуры, як мурашкі, пабег мароз, а на галаве ў мяне, як мне паказалася, усе да аднаго валасочка падняліся дыбам… Спачатку грамада быццам і паціснулася была наперад, але моманты цераз два мяне абаротнаю хваляю, як трэску вадою, адшыбнула назад. Некалькі сот вачэй зараз-жа пранізалі мяне навылет. Дабіцца нават гэтае маленькае мэты не прадстаўлялася ніякае магчымасьці. Бадзёрасьць мяне канчаткова пакінула. Я спыніўся ззаду з болем ува ўсім целе й душы. Пад канец мне зрабілася да немажлівасьці страшна. Неяк нехаця я азірнуўся назад. На мяне пранікліва глядзеў чорнавокі і чорнавалосы калматы мужчына гадоў пад сорак. Ён, здавалася, адгадаў усе мае намеры й цяпер сумысьля сачыў за мною. Далей, здавалася (а мо‘ й сапраўды так было), ён выбраў самае зручнае месца, каб можна было ў патрэбны момант