Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

увагі і з запалам выказваўся, ганаруючыся сваімі філёзофскімі думкамі.

— Пасьля, калі я адцураўся эвангэльля, я пачаў верыць у лёс-долю, — працягваў Адам Арцёмавіч.

— Помню, апанаваў быў мяне нешта адзін раз сум, проста ня вытрываць! Дай вазьму, думаю, спрабую сваю судзьбу. Выпіў узяў я бутэльку самагонкі, зарадзіў рэвольвэр трыма патронамі, але так, што паміж двума суседнімі патронамі заставалася яшчэ месца для трэцяга, потым раскруціў барабан і… шчоўк!

— Рэвольвэр быў накірован мне проста ў лоб, але здарылася так, што пад баёк не папаў патрон, і я, падзякаваўшы судзьбу за паратунак, стаў жыць далей.

— Мяне беражэ судзьба!.. — было маёю першаю думкаю, калі я аправіўся ад перапалоху, — значыць, трэба жыць, мо‘ мне яшчэ прадстаіць вялікая будучына, што цяпер у рэволюцыйныя часы зусім мажліва! Пажыву — убачу!

— Пасьля гэтага перапалоху мяне ўсяго ахапіла бадзёрасьцьі жыцьцярадаснасьць. Прашло часу з тыдзень. Сум ня прымусіў на сябе доўга чакаць. Зразумела, што гэтае бязгрунтоўнае й штучнае бадзёрасьці на доўга хапіць не магло, і я зьвесіў нос.

— Бог, рэлігія, сэнс жыцьця — усе гэтыя балючыя неадказныя пытаньні накінуліся на мяне з усіх бакоў. Я, як ранены зьвер, як