веўшых мне людзей. Цягаючыся, як вар‘ят, па лесе, пад вечар я спаткаў у беразе Ганю. Яна была адна. Хістаючыся ад слабасьці і перапалоху, я падышоў да яе.
— Ну што, кажу, Ганя, ужо ўсё скончана?
— Што скончана?
— Да гэта… паміж намі?
— Што?
— Я наконт. каханьня?.. — сказаў я, чуць выгаварыўшы.
— Паміж намі нічога й не пачыналася.
— Што вы гаворыце?! Божа мой! Чаму-ж вы не далі адказу на мой ліст?
— Ня было — чаго, сьмех. адзін.
— Вам сьмех?.. Што вы зрабілі са мной?
— Яна крыху пачырванела і моўчкі адвярнулася ад мяне. Па твары ў яе забегалі цені. Бровы насупіліся.
— Ганя! — пачаў я зноў, — калі ў вас ёсьць хоць кропля сумленьня, дык вы ня будзеце мяне мучыць, а скажаце!
— Што?
— Вы мяне кахаеце, ці не?
— Не, — спакойна й горда адказала яна. Усьміхнулася.
— Усяго добрага, — сказаў я і, як падстрэлены, кінуўся ад яе наўцечкі ў лес.
— У маіх жылах, здавалася, цякла ўжо ня кроў, а атрута. У душы ўзьнялася цэлая бура, суму й гору была дадзена поўная воля, а між