Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

жэлі, а сэрца палала агнём, хацелася выйсьці на дарогу і схіліць сваю галову к яе нагам… але яна зарагатала-б з мяне… Я застаўся сядзець. Яна ціха прайшла, ня прыкмеціўшы мяне, і схавалася ў змроку марлівай ночы. „Прасьці, думаю, божа, мне за мае ўтрапёныя думкі“… — А што такое бог? — порацца ў галаву другая думка. — Дый калі ёсьць ён, так чаму-ж на сьвеце столькі няпраўды?.. Эх, жыцьцё!.. А што такое жыцьцё? — Сон! Сумны, кашмарны сон!.. Калі гэтыя пытаньні вырашацца і кім?… Чалавек — цар прыроды!… жалкія… Ня цар, раб!..

— Я вярнуўся дадому і больш ужо ня зьбіраўся мсьціць. На памяць толькі захаваў адзін патрон, хай будзе…

Адам Арцёмавіч крыху папароўся за пазухай і, на самым дзеле, дастаў і паказаў мне патрон з нагана. Ён быў закручаны ў якуюсь нібы запіску і кавалак газэціны:

— Гэта памятка да магілы… Праз тыдзень я ўжо ехаў дамоў… Эх, жыцьцё, жыцьцё!

Адам Арцёмавіч закрыў рукамі твар і сьцішыўся.

— Вечны бяздомны вандраўнік, — сказаў ён пад канец, як-бы праз сон: — вечна галодны, абарваны, пакрыўджаны, нікім ня прытулены, ня прыгорнуты.