Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

— Дзе? — амаль што весела спытала яна ў бацькі.

— У кніжцы, што на стале…

— У гэтай?..

— А няўжо-ж!..

— Здаецца-ж тут няма: я яе чытала?

— Паглядзі толькі!.. Басячуга нейкі прынёс!.. Я кажу: паскручваеце вы галовы!.. ну!!

Каця схапіла кніжку і пачала яе на ўсе лады пералістваць. Заружавеліся шчочкі. Чуць-чуць дрыжэлі рукі. „Ад каго-б мог быць ліст?“ непакоіла яе думка. Адшукаць ліста аднак ніяк не магла.

Падышоў стары і, не пазіраючы на дачку, узяў у яе з рук кнігу. Паставіў наруб і пачаў, не сьпяшаючыся выпушчаць з-пад вялікага пальца левай рукі па адным лісточку.

— Во! на, тваю крыспандэнцыю! — сказаў ён, зараз-жа падаючы дачцы невялічкі лісток і кпліва-калюча захіхікаў. Каця яшчэ ніколі ня чула й ня бачыла, каб ён так калі-небудзь сьмяяўся.

Было абідна, аднак яна рашыла цярпець да канца. Хутчэй ускрыла ліст. Апошні быў ад Валодзі.

У лісьце было:

„Тав. Бельская!

„Дзякуючы склаўшымся абставінам, я сёньня ад‘яжджаю ў М.