— Пачакайце!.. Два словы!..
— Ну?..
— Скажэце?.. Вы ўжо мяне кінулі?.. другога маеце?..
— Што вам да другога?
— Вы мяне кахаеце?!
— Раней — кахала; цяпер — не…
— Чаму?
— У нас — розныя шляхі… бывайце!..
У момант зірку зьнікла ў цемры местачковага саду, да якога яны ўжо былі дашлі па дарозе.
— Каця! — ускрыкнуў Коля.
Астаўбянеў.
— Ка-ця!!
Ніхто не адазваўся. Шыпелі бярозы, таполі. Жудасна, жахліва плакаў вецер. Нават і крокаў ня чутно было ад зьнікшай Каці. Ні хвіліны не разважаючы Коля няпрытомна рынуўся наперад… Наткнуўся на дрэва. У вочах блыснула маланка. Схапіўся рукамі за галаву…
— Каця! — крыкнуў ён ужо слабым безнадзейным голасам, апусьціўся на землю й голасна заплакаў…
Нідзе ня чутно было ні аднэй жывой істоты…
Прашло хвілін дваццаць. Коля ўжо ня плакаў, але быў у нейкім аняменьні. Паволі саграваліся пад цёплым паліто прамокшыя ногі. Крыху толькі нібы шчымелі пальцы. Думац-