Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

ца — нічога ня думалася. Смаліла ў грудзёх. Зьніклі сіла й жаданьні. Жыцьцё для яго ўраз страціла ўсякі сэнс… Доўга ляжаў…

Стала халаднавата. Павёў наўкола рукою і… ашчупаў дрэва.

— Трэба пад дрэва сесьці, — загарэлася першая больш-менш сталая думка.

Ня ўсьпеў ён гэтага зрабіць, як ззаду ў яго пачуліся шагі і ціхая гутарка. Коля зноў апусьціўся на землю і стаў прыслухоўвацца к гутарцы ідучых.

— З гэтым гатова, — шэптам гаварыў адзін голас, — дзе я спынюся?!

— У Веры.

— Гэта далёка будзе ад станцыі?..

— Да не… Вуліца Маркса, нумар 7, кватэра 1. Якраз супроць пошты…

— Ведаю, ведаю!..

— Ну, вот…

— Эх, каб ты ведаў, як радасна мне! Здаецца крыльлі вырасьлі!..

— Я сам радуюся, гледзячы на цябе!.. але хутчэй хадзем!.. Каб не спазьніцца!..

Праходжыя прыбавілі кроку, і цераз хвіліну ў далі замерлі і гук іх крокаў і сьцішны шэпт.

— Тфу! — недаўмяваў Коля, — што гэта? Ці гэта людзі? „Яна“? Ці гэта голюцынацыі, зданьні якія? Што гэта?!

Прыўстаў і нейкі час пасядзеў.